IMG_3784 (Small)

Ціха! Ідуць экзамены!

Актуальное

IMG_3784 (Small)Лета! Канікулы! Але ж канікулы не для ўсіх. Для выпускнікоў пачалася самая «гарачая пара» — экзамены, тэрмін іх правядзення — з 1 па 12 чэрвеня.
Дзевяцікласнікі, сёлета іх у нашым раёне 325 чалавек, здаюць чатыры экзамены: адзін вусна — гісторыю Беларусі і тры пісьмова — кантрольную па матэматыцы і дыктоўкі па рускай і беларускай мовах.
У выпускнікоў 11-х класаў таксама чатыры экзамены: кантрольная па матэматыцы і пераказ па рускай або беларускай мове, адзін экзамен — на выбар вучня, і сёлета ўпершыню ўводзіцца вусны экзамен па замежнай мове. У гэтым годзе атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымаюць 243 юнакі і дзяўчаты раёна. Пасля здачы экзаменаў 12 чэрвеня іх чакае традыцыйная ўрачыстасць — выпускны баль.
Пажадаем выпускнікам паспяхова здаць экзамены і прайсці іспыты цэнтралізаванага тэсціравання, якія пачнуцца ўжо з 14 чэрвеня, паступіць у ВУЗы, каледжы і ліцэі, не памыліцца ў выбары прафесіі, стаць ганаровымі грамадзянамі нашай краіны.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.