ldxbc5_w465h262

Чарговыя парушальнікі з Каўказа

Актуальное

ldxbc5_w465h262У аператыўную зводку полацкіх пагранічнікаў у апошні час усё часцей трапляюць выпадкі з затрыманнем настойлівых “візіцёраў” з Каўказа, якія спрабуюць трапіць у краіны Еўропы незаконна.
Канец мая і пачатак чэрвеня таксама былі неспакойнымі для вайскоўца ў зялёных фуражках.
Так, першымі полацкія пагранічнікі затрымалі чатырох грамадзян Грузіі. Мігранты ў гэты момант прыблізіліся на 300 м да лініі беларуска-латвійскай мяжы, і тут жа сталі лічыцца парушальнікамі дзяржаўнага спакою. Адразу ж яны былі затрыманы. Як аказалася, думку пра пераезд у краіны Заходняй Еўропы яны выношвалі даўно. Зараз жа набраліся смеласці і ў абыход заканадаўства спрабавалі прайсці праз мяжу.
Праз некалькі дзён чарговыя парушальнікі, а гэта тры грузіны, былі спынены ў 200 м ад лініі мяжы. Яны былі рознага ўзросту, але аб’ядноўвала іх адна мэта, такая ж, як і ў папярэдняй групы, – трапіць у Еўропу. Спробу незаконнага перасячэння мяжы спынілі, а латвійскія пагранічнікі адразу былі праінфармаваны пра далейшыя магчымыя парушэнні.
І сапраўды, яшчэ адну групу нелегалаў полацкія пагранічнікі затрымалі праз некалькі дзён. Дзякуючы аператыўнай інфармацыі, пагранічнікі ў наваколлі в. Пляўшкеты Браслаўскага раёна ў 400 м ад лініі беларуска-латвійскай мяжы затрымалі двух грамадзян Грузіі. Маладыя людзі не ўтойвалі, што мелі намер незаконна трапіць у Латвію, а потым перабрацца ў Еўропу ў пошуках лепшых умоў жыцця.
За супрацьзаконныя дзеянні нелегалы атрымалі штраф і былі дэпартаваны.

Таццяна Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.