IMG_7228 (Копировать)

Акцыя “Скінь хуткасць”

Человек и закон

IMG_7228 (Копировать)Вельмі часта прычынай дарожна-транспартных здарэнняў становіцца перавышэнне хуткасці руху. Ліхачы не проста не жадаюць вучыцца на чужых памылках, а і нясуць небяспеку жыццю многіх людзей. Кожныя суткі знаходзіцца дастатковая колькасць аматараў высокіх хуткасцей, якія рызыкуюць папоўніць зводку ДТЗ. Таму дзяржаўтаінспекцыя рэгулярна праводзіць дні бяспекі дарожнага руху. Адзін з такіх пройдзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці 28 чэрвеня пад назвай «Скінь хуткасць!”.
З пачатку года супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі Віцебскай вобласці за перавышэнне хуткаснага рэжыму да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты больш за 16 тысяч чалавек. Па віне ліхачоў адбылося 16 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 14 атрымалі раненні.
Адно з іх адбылося на тэрыторыі нашага раёна. На дарозе Браслаў – мяжа Літвы каля вёскі Братняя гара п’яны вадзіцель у выніку няправільна абранай хуткасці, не ўлічваючы стану праезнай часткі (па гравійнай дарозе), не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля моцна пацярпеў.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры выбары хуткасці руху вадзіцель павінен улічваць абмежаванні хуткасці, устаноўленыя ПДР, а таксама інтэнсіўнасць, руху асаблівасці і стан транспартнага сродку, дарожныя, метэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы і якія ўплываюць на бачнасць дарогі.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце ўзаемаветлівымі і асцярожнымі, беражыце сябе і тых, хто знаходзіцца побач!

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.