IMG_3459 (Small)

Утульнасць — справа агульная

Актуальное

Даволі часта даводзіцца чуць, як браслаўчане бурчаць, што наш Браслаў саступае па дагледжанасці нават суседняй Шаркаўшчыне. Супярэчыць такому пункту погляду не буду, заўважу толькі, што за апошнія 2-3 гады па добраўпарадкаванні горада зроблена шмат. На гэтай тэме райгазета неаднаразова акцэнтавала ўвагу чытачоў, таму і паўтарацца не мае сэнсу, тым больш что заасфальтаваныя вуліцы, пракладзеныя тратуары, устаноўленыя аўтобусныя павільёны, дзіцячыя пляцоўкі, акультураныя клумбы і двары ва ўсіх на вачах.
Нават сёлетняй запаздалай вясной ўжо радуюць вока расквітнеўшыя на клумбах прыгожыя цюльпаны. Дарэчы, прапрыемства ЖКГ “Браслаў-камунальнік” за набыццё лукавіц сартавых галандскіх цюльпанаў заплаціла 7,272 млн. руб., на 58 млн. руб. куплены і саджанцы туі, расада аднагадовых кветак. Сёлета камунальнікі высадзяць на гарадскія клумбы больш за 12 000 аднагадовых, пастаянна квітнеючых раслін: сальвію, бархатцы, лабелію, петунію і шмат іншых.
На жаль, далёка не ўсе цешацца агульнай прыгажосцю. Напрыклад, ноччу з 13-га на 14 мая нейкія вандалы, інакш і не назавеш, не толькі пазрывалі, але і паламалі кветкі на клумбах па вул. 1-га Мая і Дзяржынскага.
А на вул. Кастрычніка 50 раслін расады аднагадовых сальвій былі вырваны з коранем праз 2 дні пасля іх пасадкі. Дарэчы, выпадкова давялося пачуць, як, гледзячы на пасаджаныя сальвіі, адна жанчына казала другой: “Густа пасадзілі, мабыць, для тых, у каго іх няма”.
Сапраўды, і хто ж пашкоджвае клумбы і саджанцы, нішчыць пралёты агароджы, як не мы з вамі, шаноўныя землякі. Калі віну за сарваную кветку ці разбіты плот яшчэ можна спіхнуць на залётнага малодчыка, то за выдраную з коранем расаду — ніяк не. І ад гэтага становіцца сумна.
Сёння у нас раённы суботнік. І большасць браслаўчан, хто на працоўным месцы, хто на грамадскіх работах, уносяць свой грамадзянскі ўклад у агульную справу чысціні, прыгажосці, утульнасці. Але хтосьці ў чарговы раз будзе толькі бурчаць: зноў грошы збіраюць. І такія думкі і словы таксама навяваюць сум.

Казімір Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.