Шчырая і зацікаўленая размова

Актуальное

Падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйныя групы райвыканкама, якія выязджаюць у працоўныя калектывы ці сустракаюцца з насельніцтвам на іх месцажыхарстве, ніколі не абмяжоўваюцца вузкай тэмай дня інфармавання. У першую чаргу гэта яшчэ адна магчымасць з вока на вока пагаварыць з прадстаўнікамі мясцовай улады, кіраўнікамі райнных службаў пра хвалюючыя жыхароў раёна праблемы.
Вось і ў мінулы чацвер падчас зносін з медработнікамі ЦРБ старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў спачатку як кіраўнік інфармацыйнай групы засяродзіў увагу на трох ключавых аспектах паслання Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу-мадэрнізацыі эканомікі, інфарматызацыі грамадства і падтрымцы моладзі, маштабным прыцягненні яе да дзяржаўнага будаўніцтва. Пры гэтым адзначыў іх рэальнае ажыццяўленне ў нашым раёне. Затым старшыня райпа Людміла Бабенка падрабязна патлумачыла спецыфіку абслугоўвання насельніцтва сістэмай прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі. Асобна спынілася на тых перавагах, якімі могуць карыстацца спажыўцы ў параўнанні з канкурэнтамі райпа, — ільготных крэдытах, асаблівасцямі абслугоўвання пайшчыкаў, на акцыях скідак.
Аднак больш за ўсё прагучала пытанняў у адрас жыллёва-камунальнай службы, начальнік якой таксама быў у складзе інфармацыйнай групы. Самыя злабадзённыя з іх — якасць пітной вады і перспектывы гарачага водазабеспячэння гараджан. Праблема зусім не новая, можна сказаць, застарэлая. Але каб рашыць яе, неабходна дзясяткі мільярдаў рублёў, якіх у раённым бюджэце проста няма.
Ігар Брынкевіч запэўніў, што з ачышчальных збудаванняў вада выходзіць абсалютна чыстая, а вось вадаправодным сеткам больш за 50 гадоў. Праграм паэтапнай іх замены існуе, але, на жаль, яна сёння толькі на паперы. Тое ж самае можна сказаць і пра гарачае водазабеспячэнне. На першым этапе, каб хапіла магутнасці для падагрэву вады, неабходна аднавіць работу былой кацельні ПМК-42, а затым перайсці да паэтапнай замены вадаправодных сетак. На жаль, вобласць на гэты год не змагла падтрымаць фінансава і гэту праграму.
Задавалі медыкі таксама пытанні і наконт барацьбы з бадзяжнымі сабакамі, зносам аварыйных дрэў, непрывабных парнікоў у цэнтры горада і шмат іншых. Увогуле ж размова атрымалася шчырая и зацікаўленая.

Казімір Пятушка,
фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *