Падарункі ветэранам

Актуальное

Штогод напярэдадні ўсенароднага свята Дня Перамогі работнікі ўстаноў Браслаўскага раёна віншуюць сваіх ветэранаў вайны. Сёлетняе не было выключэннем.
Напрыклад, старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў павіншаваў былога работніка райкама партыі Акіма Карнавушку. Баявы шлях Акіма Сямёнавіча пачаўся ў першыя дні вайны. Гвардзейская мінамётная брыгада, у якой ваяваў А. Карнавушка, удзельнічала ў баях пры абароне Наварасійска, Сталінграда, Бухарэста, вызваляла Румынію. Перамогу ён сустрэў на граніцы з Германіяй.
За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга і Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, мядаллю «За адвагу».
Пасля вайны некаторы час працаваў у школе, а потым больш за 20 гадоў у райкаме партыі.
Старшыня райвыканкама С. Шматаў уручыў яму падарунак, пажадаў здароўя, павагі і любові ад родных і блізкіх.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *