IMG_3442

Даніна памяці

Власть и общество

Чым далей адыходзіць у гісторыю пераможны май 1945-га, тым ясней нам бачыцца веліч народнага подзвігу ў гэтай небывала жорсткай вайне. Не адно пакаленне вырасла пад мірным сонечным небам. Але памяць пра гераізм нашых дзядоў жыве у сэрцах маладых.
Святочны мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, у агр.Плюсы адбыўся каля адноўленага прыгожага памятнага знака землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Восенню ў час буры на яго ўпала дрэва, у выніку чаго памятнік быў поўнасцю знішчаны. На яго рэканструкцыю сельсавет выдзеліў 3 млн. руб., а дзякуючы дапамозе салдат пагранзаставы, вяскоўцаў, вучняў Плюскай школы і ААТ «Альшанка» ўсе работы былі завершаны да Дня Перамогі.
Падчас мітынгу да прысутных звярнуўся старшыня сельсавета Пётр Бялусь. Нагадаўшы пра тыя пакуты і ахвяры, якія прынесла самая кровапралітная вайна, ён выказаў шчырыя словы падзякі ўсім ветэранам, якіх, на жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш і менш.
Своеасабліваму эмацыянальнаму настрою садзейнічалі вершы і песні на ваенную тэматыку ў выкананні вучняў Плюскай школы і салдат пагранзаставы. Мінутай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прагрымелі залпы святочнага салюту. Да помніка ляглі вянкі і жывыя кветкі. Цікавым і эмацыянальным было выступленне ветэрана вайны.
Так удзячныя нашчадкі аддалі даніну памяці тым, хто ўжо ніколі не ўстане з поля бою, хто аддаў сваё жыццё дзеля жыцця іншых пакаленняў.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.