les

Тыдзень лесу – 2013

Актуальное

Дабрачынная акцыя “Тыдзень лесу” праводзіцца Міністэрствам лясной гаспадаркі з 2007 года, з той пары ў ёй прынялі ўдзел больш за 250 тысяч чалавек. Яна дае магчымасць людзям бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, а таксама ўнесці непасрэдны ўклад у памнажэнне лясных багаццяў краіны.
Так, у мінулым годзе ў Браслаўскім раёне традыцыйнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні Чэрнеўскай, Мяжанскай, Кансталінскай школ, якія на роўных з вопытнымі лесаводамі закладвалі новыя лясы. У добраўпарадкаванні тэрыторыі, ачыстцы лесу ад смецця і навядзенні парадку ў парку “Бяльмонты” прынялі ўдзел вучні Ахрэмаўскай школы. Навуковым аддзелам нацпарка для вучняў гарадскіх школ былі праведзены лекцыі на лясную тэматыку, а таксама экскурсіі на пляцоўку для феналагічных даследаванняў. Арганізацыі раёна таксама не засталіся ўбаку: калектыў дзіцячага сада №3 правёў добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі, а Браслаўская МРІ АЖ і РС, ТБЗ “Браслаўскі” ўнеслі ўклад у стварэнне новых лесапасадак у Іодскім лясніцтве.
Сёлета ва ўсіх арганізацыях нашай краіны, якія вядуць лясную гаспадарку, дабрачынная акцыя пройдзе з 13 па 20 красавіка. Прысвечана яна 130-годдзю стварэння мяча Колесава, спецыяльнай лапаткі для пасадкі саджанцаў лясных культур. Акрамя таго, “Тыдзень лесу” пройдзе ў падтрымку мерапрыемстваў Года беражлівасці, аб’яўленага ўказам Прэзідэнта краіны.
Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія сумесна з лесаводамі НП “Браслаўскія азёры” могуць стварыць памятныя пасадкі лясных ці ландшафтных культур, алей ці сквераў, навесці парадак у лесе, добраўпарадкаваць месцы адпачынку.
Заяўкі на ўдзел у правядзенні “Тыдня лесу” прымаюць ляснічыя:
Браслаўскае лясніцтва – Крывашанава Ілона Аркадзеўна (тэл. 31-1-07);
Богінскае лясніцтва – Баліка Вадзім Станіслававіч (в. Богіна, тэл. 24-9-20);
Друйскае лясніцтва – Кірылаў Іван Васільевіч (в. Чэрнева, тэл. 23-7-28);
Замошскае лясніцтва – Ягоранкаў Уладзімір Мікалаевіч (в. Замошша, тэл. 27-3-14);
Дубраўскае лясніцтва – Прэткель Уладзімір Тадэвушавіч (в. Дубраўка, тэл. 23-1-55);
Барунскае лясніцтва – Рашкевіч Іван Антонавіч (г. Браслаў, тэл. 22-0-51);
Відзаўскае лясніцтва – Усовіч Павел Аляксандравіч (г. п. Відзы, тэл. 28-5-11);
Казянскае лясніцтва – Буяльская Алена Тадэвушаўна (в. Дубраўка, тэл. 23-3-95);
Іодскае лясніцтва – Шудзель Генадзь Леанідавіч (в. Іоды, тэл. 34-5-79);
Опсаўскае лясніцтва – Ляўчук Мікалай Пятровіч (агр. Опса, тэл. 3178496) .

Яўген Мацук,
вядучы інжынер па лесаўзнаўленні НП “Браслаўскія азёры”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.