IMG_0051

Тыдзень Капітошы

Актуальное

Уменню абараняць і зберагаць навакольнае асяроддзе неабходна вучыць з малых гадоў. Беражлівыя адносіны да вады, цяпла і энергіі — не толькі падмурак для зберажэння рэсурсаў нашай зямлі, але і эканомія бюджэту краіны, а таксама сваёй сям’і.
У Пагашчанскім дзіцячым садку ў рамках Года беражлівасці прайшоў тыдзень Капітошы, прымеркаваны да Сусветнага Дня вады і водных рэсурсаў. На працягу тыдня выхаванцы праводзілі эсперыменты, рабілі вынікі пра стан вады ў выглядзе снегу-вады-пары і лёду. Дзеці малодшай групы з выхавацелем Таццянай Астапкай вучыліся эканомна выкарыстоўваць ваду на занятках «Лялька Каця мыецца». Вучні 1 класа пад кіраўніцтвам выхавацеля Таццяны Сокалавай замяралі, колькі вады выцячэ дарэмна, калі не закрыць шчыльна кран. Абмяркоўвалі таксама правілы паводзінаў на адпачынку каля вадаёмаў.
На працягу тэматычнага тыдня ранішняя гімнастыка праходзіла разам з Кропелькай, якая запрашала дзяцей пагуляць у рухавыя гульні.
Выхаванцы старэйшай групы разам з выхавацелямі Ганнай Лабаноўскай і Ірэнай Цыўнэль пры пасадцы цыбулі вучыліся рацыянальна выкарыстоўваць ваду і назіралі за ростам раслін.
Мы спадзяёмся, што пасля такіх заняткаў дзеці будуць ведаць не толькі пра стан вады, яе неабходнасць для ўсёй Зямлі, а беражліва і эканомна адносіцца да яе.

Надзея Дударонак, загадчыца
Пагашчанскага дзіцячага сада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.