Поспех зноў на баку педагогаў

Актуальное

Не так даўно на старонках нашай газеты апавядалася пра спартакіяду сярод работнікаў прамысловай сферы раёна. Аналагічнае мерапрыемства для супрацоўнікаў арганізацый і ўстаноў сферы сацыяльнай прайшло ў мінулую суботу. На жаль, колькасць каманд-удзельніц жадала быць большай. Удзелам у мерапрыемстве адзначыліся Браслаўская ЦРБ, ЦБП № 205 “Беларусбанка”, РВПС і аддзел адукацыі райвыканкама. Дарэчы, прадстаўнік апошняга і ўздымаў сцяг на адкрыцці спартакіяды.
Арганізатар, якім па традыцыі быў аддзел спорту і турызму, унёс у праграму спаборніцтваў пэўныя змяненні. Каб зэканоміць час, першынство па валейболе замянілі на стрытбол, замест перацягвання каната ўдзельнікам прапанавалі стральбу з пнеўматычных вінтовак. У многім такія новаўвядзенні былі абумоўлены тым фактам, што на гэты раз большасць удзельнікаў складалі жанчыны.
Тым не менш барацьба за тытулы і ўзнагароды разгарнулася сур’ёзная. Ішла яна на трох пляцоўках: стральбу ладзілі на базе ціру другой школы, турнір па настольным тэнісе праходзіў у першай, а асноўныя спаборніцтвы разгортваліся ў ДЮСШ.
У выніку самым трапным ў дартсе і стральбе стаў Сяргей Давыдаў (“Беларусбанк”). Вольга Таўкінь і Алена Стома (РАА) былі лепшымі ў названых відах спорту адпаведна сярод жанчын. Першае месца ў штуршку гіры заняў Аляксандр Чанчын з банка. У мнагаборстве не было роўных Наталлі Буткевіч (РАА) і Валерыю Дарафейчыку (“Беларусбанк”). Тэніснымі ракеткамі лепш за ўсіх валодалі прадстаўнікі каманды аддзела адукацыі Юрый Піўрык і Алена Стома. Агульнакамандныя ж месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцімі сталі спартсмены з ЦРБ, другімі – прадстаўнікі ЦБУ №205, а першае месца ў чарговы раз заваявалі педагогі. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі, кубкамі і каштоўнымі падарункамі.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *