1007

На мяжы не бывае ціха

Актуальное

Пра гэта гавораць новыя факты, сярод якіх правоз кантрабандных цыгарэт і нелегальнае перасячэнне.
Пасля невялікага перапынку, выкліканага, магчыма, неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я нелегальныя мігранты зноў пракладваюць свае незаконныя маршруты з надзеяй трапіць у еўрапейскія краіны. Вось і вечарам 27 сакавіка полацкія пагранічнікі ў 400 метрах ад лініі беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне затрымалі 4-ох жыхароў каўказскага рэгіёна.
Самаму старэйшаму з іх споўнілася 46, малодшаму – 25. Каўказцы патлумачылі, што такім спосабам спрабавалі трапіць у Латвію з мэтай пошуку лепшых умоў для жыцця.
Але ім прыйдзецца вярнуцца на радзіму, незаконныя “вандроўнікі” пасля таго як заплацілі штраф былі дэпартаваны.
А вось ноччу 28 сакавіка на чыгуначнай станцыі “Бігосава” на беларуска-латвійскай мяжы канфіскавалі самую буйную за апошні час партыю цыгарэт. Полацкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні як звычайна праводзілі дагляд грузавога саставу “Полацк-Індра”, калі знайшлі схаваныя тытунёвыя вырабы.
Аднак, у адрозненні ад папярэдніх схем правозу кантрабандных тавараў – у вугле або шахтах лакаматыва, кантрабандысты прыдумалі новы спосаб перапраўкі грузу ў Еўрасаюз. У васьмі паўвагонах былі схаваны 20 корабаў цыгарэт “Прыма” з акцызнымі маркамі РБ, якія прымацавалі вяроўкамі з карабінамі знізу вагонаў. Машыністы ніякага тлумачэння адносна такога грузу даць не змаглі.
Каля тысячы пачак цыгарэт перададзены на мытню, сума іх ацэнкі склала 25 млн. рублёў.

Дзяніс Глебка,
памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.