Хроніка здарэнняў

Человек и закон

• У Браслаўскі РАУС звярнуўся жыхар в. Краснагорка. Ён паведаміў, што пакуль адсутнічаў на сваёй аграсядзібе, невядомы вынес адтуль каштоўныя рэчы на суму больш за 1 млн. рублёў. Спрацаваўшы аператыўна, супрацоўнікі міліцыі затрымалі злодзея, знайшлі ў яго і ўкрадзеныя рэчы.
• Ад рук злодзея пацярпела і яшчэ адна жыхарка раёна. Невядомы вынес з яе дома мабільны тэлефон на суму каля 1 млн. рублёў.
• У міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што магазін у в. Вайнюны абрабавалі. Ноччу невядомы злодзей адключыў сігналізацыю, зламаў замок і вынес з магазіна таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 4 млн. рублёў.
• У Браслаўскі РАУС звярнуўся начальнік Браслаўскай МІ АЖ і РС. Мужчына паведаміў, што ў в. Лайбуны, на тэрыторыі комплексу па адкорме буйной жывёлы ААТ “Агравідзы”, невядомы незаконна забіў дзіка. Тым самым быў нанесены ўрон на 6 000 000 руб.
• За што невядомы помсціў грамадзяніну Браслаўскага раёна, невядома, але зрабіў ён гэта незвычайным спосабам. Злодзей зняў дзверы ў гаражы пацярпелага і пашкодзіў яму аўтамабіль.
• У Браслаўскі РАУС звярнуўся егер НП “Браслаўскія азёры”. Мужчына паведаміў, што ва ўрочышчы Кадаронцы ён знайшоў тушу незаконна здабытага дзіка. Такім чынам прыродаахоўнай арганізацыі быў нанесены ўрон на 6 000 000 руб. Пазней стала вядома, хто зрабіў гэта злачынства.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.

Па зводках РАУС.