На карысць пасажырам

Главное

У райвыканкам 27 сакавіка паступіў калектыўны зварот ад жыхароў нашага горада. У ім акцэнтавалася ўвага на тое, што ў сувязі з плануемымі зменамі ў раскладзе руху ранішняга рэйса гарадскога аўтобуса па маршуце №3 (турбаза-льнозавод) пасажыры не змогуць своечасова прыбываць да месца працы і на заняткі ў навучальныя ўстановы.
Для ўсебаковага разгляду дадзены зварот райвыканкам накіраваў у адміністрацыю аўтатранспартнага прадпрыемства №18. У выніку яго было прынята рашэнне, што з 2 мая раніцай гарадскі аўтобус па маршруце №3 з продажам білетаў кандуктарам будзе рухацца па наступным графіку:
— 7.05 — пачатак руху ад аўтастанцыі ў накірунку турбазы;
— 7.15 — адпраўленне ад прыпыначнага пункта “Турбаза” і далей па маршруце да канцавога пункта “Льнозавод”;
— 7.40 — адпраўленне ад прыпыначнага пункта “Льнозавод” і далей па маршруце да канцавога прыпынку “Турбаза”;
— 8.05 — адпраўленне ад “Турбазы” да канцавога прыпынку “АС г. Браслаў”.
Як бачна з прапанаванага АТП-18 раскладу руху аўтобуса №3 і з улікам таго, што працоўны дзень ва ўстановах і заняткі ў уколах горада пачынаюцца ў 8 гадзін раніцы, пасажыры будуць паспяваць да пачатку працоўнага дня.

Людміла Кастыгова,
загадчык сектара па рабоце
са зваротамі грамадзян і юрасоб райвыканкама.