Квітней, планета!

Главное

Пад такім дэвізам напачатку мінулага тыдня ў Ахрэмаўскім дзіцячым садку прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Усе яны былі прысвечаны Сусветнаму дню Зямлі. Свята праводзіцца пад эгідай ААН штогод 22 красавіка. Асноўная яго мэта – прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага асобнага чалавека да праблем, звязаных з захаваннем навакольнага асяроддзя.
У рамках міжнароднай акцыі дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў экалагічных мерапрыемствах. Разам з дарослымі яны добраўпарадкоўвалі садаўскую тэрыторыю – збіралі паперкі і з дапамогай дзіцячых грабель з усіх сіл намагаліся прыбраць апаўшае лісце. Агульнымі намаганнямі на бліжэйшай лістоўніцы была размешчана шпакоўня, вырабленая ўласнымі сіламі напярэдадні. А завяршыўся цікавы і насычаны дзень выставай дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку.
Вячаслаў Каладынскі.