Браслаўчане свой уклад унеслі

Новости

Самы актыўны ўдзел ў рэспубліканскім суботніку, які праводзіўся 20 красавіка, прынялі працаўнікі нашага раёна. Як і планавалася, людзі працавалі на сваіх рабочых месцах, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый, населеных пунктаў, могілак, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Ачыннай вайны.
Па папярэдніх даных рабочай групы па правядзенні мерапрыемства, у суботніку прынялі ўдзел 3587 чалавек. За гэты дзень было выпушчана прамысловай прадукцыі на 95 мільёнаў рублёў, на 57 млн. руб. выканана падрадных работ Усяго ж у фонд пералічана 147 132 364 рублі. Гэта больш, чым было зароблена летась.
Трэба сказаць, што сёлетняя запаздалая вясна ўнесла свае карэктывы не толькі ў планы хлебаробаў, а і не дазволіла прыбрацца ў лесапаркавых зонах, дзе яшчэ не растаў снег.
Як і летась, бадай, самы значны ўклад у абнаўленне горада ўнеслі нашы камунальнікі. Шчыра займаліся добраўпарадкаваннем сваіх тэрыторый працаўнікі райпа, ПМК-42, ПМК-3, хлебазавода, філіялу Глыбоцкага МКК, РЭС.
На жаль, рад арганізацый на выканалі ўсяго запланаванага рабочай групай аб’ёму работ.
У час суботняга рэйду па горадзе прыемна было бачыць, што на суботнік выйшлі не толькі людзі працаздольнага ўзросту і школьнікі, а і пенсіянеры, якія прыбіралі вуліцы насупраць сваіх дамоў. Больш актыўнымі, як мне падалося, былі жыхары вуліц Ленінскай, Савецкай, Маякоўскага.
Такім чынам, можна сказаць, што ў дзень “камуністычнай працы” браслаўчане не толькі ўнеслі свой грашовы ўклад у агульную скарбонку суботніка, а і паклалі зачын па навядзенні парадку. Хочацца спадзявацца, што гэты пачын атрымае сваё лагічнае прадаўжэнне: будзем рэгулярна прыбіраць і упрыгожваць горад, вёски, сядзібы, прыдамовыю тэрыторыі.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.