Добры бібліятэкар Валянціна Шульгоўская

Главное

Бібліятэка для Валянціны Шульгоўскай стала родным домам. Больш за 60 гадоў яна працуе бібліятэкарам, сорак з іх жанчына прысвяціла бібліятэчнай справе ва ўстанове аховы здароўя “Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр”. Каля дзевяці тысяч адзінак літаратуры знаходзіцца пад пільным наглядам Валянціны Пятроўны. У асноўным гэта школьныя падручнікі, праграмная літаратура, ёсць і перыядычныя выданні. Яе стараннямі для наведвальнікаў арганізуюцца тэматычныя выставы, асабліва якія тычыцца здаровага ладу жыцця.
Нягледзячы на тое, што большую частку часу Валянціна Пятроўна прысвячае рабоце, яна не забывае пра родных. Многія прыходзяць да яе параіцца, проста пагутарыць. Як зазначыла сама жанчына, яна жыве толькі добрымі думкамі, не звяртае ўвагу на дрэннае.
Зусім нядаўна бібліятэкар адзначыла свой васьмідзесяцігадовы юбілей у вялікім сямейным крузе.

Таццяна Прашкевіч.