Удзячнасць прапагандыстам роднага слова

Актуальное

На штогадовай нарадзе бібліятэкараў “Бібліятэкі Браслаўшчыны: вынікі, праблемы, перспектывы” акрамя абмеркавання вынікаў работы бібліятэк сістэмы за мінулы год, былі намечаны планы на наступны.
Падвялі вынікі раённага конкурсу папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў “Роднаму слову гучаць”, прысвечанага Году кнігі і юбілеям класікаў беларускай літаратуры. Пераможца ў ім стаў аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі. У розных намінацыях адзначаны таксама Браслаўская дзіцячая бібліятэка, Слабодкаўская, Рубежская, Ахрэмаўская, Відзаўская гарпасялковая, Гірэйшанская, Мяжанская, Друйская, Барунская, Спрындаўская, Дрысвяцкая і Краснагорская бібліятэкі. Усе намінанты атрымалі дыпломы ад кіраўніцтва ЦБС.

Валянціна Лук’янава, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *