IMG_0717

Парадавалі юныя мастакі

Власть и общество

Закончыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў па прыродаахоўнай тэматыцы, аб’яўлены Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ім прымалі ўдзел дзеці дзвюх узроставых груп: 3—5 і 6—10 гадоў. Усяго ў райінспекцыю ПР і АНА паступіла 7 малюнкаў ад малодшых дзяцей і ад 42-старэйшых.
У апошні каляндарны дзень зімы раённае журы вызначыла па 3 лепшыя работы, якія прымуць ўдзел у другім этапе ў Віцебску. Па аднадушным рашэнні лепшым малюнкам у малодшай групе прызнаны Наташы Вясны з Відзаўскага дзіцяцага сада, другое месца прысуджана Валерыі Шакур з Быстрамаўскай сад-школы, трэцяе — Арыне Лапушынскай (Богінская школа-сад).
Намнога цяжэй было вызначыць лепшых у групе 6—10 гадоў. І насуперак умовам конкурсу на абласны этап мы адправім не 3, а 4 малюнкі. На наш погляд, найлепш справілася з тэматыкай Насця Храпан (Опсаўская СШ), другой стала Вера Валушка з Браслаўскай пачатковай школы-сада, а трэцяе месца падзялілі Сняжана Пятрова і Ірына Халімоненка. Першая з іх наведвае Опсаўскі садзік, другая вучыцца ў Опсаўскай школе.
Цяпер будзем чакаць вынікаў абласнога конкурсу і спадзявацца, што работа кагосьці з маленькіх мастакоў трапіць і на рэспубліканскі.
А яшчэ хачу падзякаваць бацькам, выхавальнікам дзіцячых садкоў, настаўнікам за тое, што яны вучаць маленькіх беларусаў беражлівым адносінам да прыроды, любові да нашага краю і, зразумела, усім юным мастакам.

Міхаіл Каламыцаў, начальнік райінспекцыі ПР і АНА.
На здымку: члены журы за адборам малюнкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.