OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Не ўсе прытрымліваліся правілаў

Актуальное

Пад канец сёлетняй зімы з-за высокага снежнага покрыву і тоўстага лёду на мелкаводных і слабапраточных вадаёмах назіраюцца заморы рыбы. Паколькі ў гэты час правіламі не забаронена яе лоўля, людзі і кіравалі на такія азёры. Але ж у галоўным дакуменце пералічаны прылады лоўлі, якія можна выкарыстоўваць, а гэтага як раз не ўсе і прытрымліваліся. У дадатак, з 1 па 31 сакавіка ўстаноўлена забарона на ўсялякую лоўлю шчупака, а калі ён трапляе ў прылоў, правілы патрабуюць выпускаць яго ў вадаём. Гэтае патрабаванне выконвалі не ўсе.
У перыяд забароны інспектарамі нацыянальнага парка затрыманы 6 чалавек, якія здабывалі зубатага драпежніка. Па адным з пратаколаў заведзена крымінальная справа. Астатнім пагражае штраф ад 10 БВ і кампенсацыя нанесенага прыродзе ўрону ў трайным памеры за кожную злоўленую галаву. У браканьераў таксама адабраны незаконныя прылады лоўлі: восці, петлі, “жывадзёры”.
У мінулы чацвер разам з прадстаўніком рэдакцыі мы наведаліся на азёры Арэхава, Плуценак і Святцо. На кожным з іх ля палонак дзяжурылі рыбаловы з сачкамі. Прыемна, што ніхто з іх не карыстаўся забароненымі прыладамі лоўлі.
З 1 красавіка пачалася веснавая забарона на лоўлю рыбы. Напамінаю, што ў гэты час забаронена выходзіць на лёд з прыладамі лоўлі, нават і на заморныя вадаёмы.

Іван Тышкевіч,
начальнік аховы прыродных комплексаў НП “Браслаўскія азёры”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.