IMG_1395

Гарачы лёд

Актуальное

Менавіта такое словазлучэнне найбольш яскрава характарызуе дзейства, якое адбывалася ў апошні зімовы дзень на гарадскім катку. Арганізаванае аддзелам спорту і турызму райвыканкама, першынство па хакеі “Залатая шайба” ў чарговы раз сабрала на лядовай пляцоўцы аматараў гульні з дзвюх гарадскіх сярэдніх школ і гімназіі. Сонечнае ж надвор’е, у сваю чаргу, паспрыяла добраму настрою ўдзельнікаў спаборніцтваў і балельшчыкаў.
Ужо з першых хвілін лядовых баталій стала зразумела – сумаваць не прыйдзецца ні суддзі, не гледачам. І хоць галоўныя прэтэндэнты на перамогу сталі вядомыя амаль адразу пасля стартавага свістку, напружаная барацьба ішла за кожнае ачко. Усе 3 каманды, як ладныя хакейныя дружыны, даказвалі сваю спартыўную годнасць, а іх трэнеры час ад часу падбадзёрвалі сваіх падапечных моцным слаўцом. Адным словам, гульні атрымаліся азартнымі і відовішчнымі.
Вынікі турніру наступныя. Трэцяе месца занялі юныя хакеісты з першай школы, другое – навучэнцы сярэдняй школы №2, а чэмпіёнам па хакеі сёлета, дарэчы як і ў мінулым годзе, стала каманда Браслаўскай гімназіі.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.