Заслужаны сын Браслаўшчыны.

Люди

У былым Савецкім Саюзе 80 гадоў таму назад у пагранічных войсках былі створаны авіяатрады. З моманту ўзнікнення і па сённяшні дзень лётчыкі-пагранічнікі з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак па ахове дзяржаўнай мяжы.
Выратаванне чэлюскінцаў, удзел у Вялікай Айчыннай вайне, у час якой васямнаццаці лётчыкам-пагранічнікам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, баявыя дзеянні ў раёне вострава Даманскі, Афганістане, “гарачых кропках” пасля распаду Савецкага Саюза, ахова мяжы Рэспублікі Беларусь – гэта асноўныя вехі ў гісторыі пагранічнай авіяцыі. Яе творцамі з’яўляюцца людзі, якія сваё жыццё прысвяцілі нялёгкай справе – Радзіму абараняць.
Адным з іх з’яўляецца першы начальнік авіяцыі ў гісторыі пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь палкоўнік запасу Эдуард Пятровіч Сяргун.
Нарадзіўся будучы авіятар у в.Далёкія. З дзяцінства хлопчык марыў стаць ваенным. Пасля школы яго мара здейснілася, і ён паступіў у Сызранскае ваеннае вучылішча. Пасля яго заканчэння пачалася служба ў пагранічных вайсках.
За дзевяць гадоў службы ў эскадрыллі, якая базіравалася каля г.Алма-Аты, Э. Сяргун асвоіў палёты па горнай мясцовасці, пошук, нясенне дазору і патрульнай службы, лятаў у паветранную разведку, высаджваў і здымаў пагранічныя пасты, займаўся навучаннем і выхаваннем асабістага саставу.
Пасля Ваенна-палітычнай акадэміі быў назначаны намеснікам камандзіра асобнай эскадрыллі па палітычнай частцы, а праз некалькі год стаў начальнікам палітаддзела асобнай экскадрыллі ў авіяцыйным палку.
Ваенны лётчык першага класа, улюбённы ў неба, Э.Сяргун замест цішы свайго кабінета аддаваў перавагу працы з лётным саставам на аэрадроме, на аператыўных кропках, у баявых аперацыях. Веданне ваеннай справы і жаданне непасрэда ўдзельнічаць у баявым жыцці эскадрыллі садзейнічала назначэнню на пасаду начальніка авіяцыйнага аддзялення аператыўнай групы сярэднеазіяцкай пагранічнай акругі ў г.Душанбэ. Удзельнічаў у планіроўцы, падрыхтоўцы і правядзенні некалькі дзясяткаў буйных пагранічных афганскіх аперацый па знішчэнні незаконных бандыцкіх фарміраванняў.
Калі Э.Сяргун кіраваў авіяцыйнай групай планавага вываду на радзіму асабістага саставу, тэхнікі і вайсковай маёмасці з чарговай кропкі Афганістана, моцна перегружаны верталёт, пры ўзлёце з высакагорнай пляцоўкі, атрымаў пажкоджанне. Ударыўся аб схіл гары і зламаў шасі. Але, нягледзячы на гэта, Э. Сяргун змог даляцець да аэрадрому і пасадзіць верталёт на яшчыкі ад снарадаў. Жыццё экіпажа і дэсантнікаў было выратавана.
У апошні час сваёй службы, з1994 па 1997 годы, палкоўнік Э.Сяргун з’яўлялся Камандуючым авіяцыі пагранвойск Рэспублікі Беларусь.
Апошнія гады жыцця правёў на сваёй малой радзіме ў в.Опса, дзе з пашанай пахаваны 15 снежня 2012 года.

Дзмітрый Макарэнка,
нам. начальніка пагранічнай службы “Опса”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *