Яны ствараюць прыгажосць

Актуальное

Так можна сказаць пра ўсіх, хто мае дачыненне да Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У гэтым чароўным дзіцячым свеце заўсёды валадарыць музыка, смех, радасны настрой. А колькі цудоўнага і незвычайнага створана рукамі педагогаў і іх выхаванцаў!
Шмат гадоў Валянціна Карэнік са сваімі навучэнцамі пазнавала розную тэхніку выканання работ у аб’яднанні фларыстычнай майстэрні “Флора”. Матэматык па спецыяльнасці, яна свет лічбаў замяніла на пялёсткі і клей. І ніколькі не шкадуе. Бачыць вынікі рукадзелля сваіх выхаванцаў — вялікая асалода і гонар. У чарговы раз гуртоўцы даказалі сваё майстэрства на абласным конкурсе-выставе фітадызайну “Лёд. Кветкі.Фантазія.” Мерапрыемства сабрала шматлікую колькасць удзельнікаў, і канкурэнцыя была вялікая. Тым не менш пяць дзяўчынак і іх кіраўнік вярнуліся дадому з дыпломамі ў руках і шматлікімі ўраджаннямі.
З шасці намінацый, прапанаваных арганізатарамі конкурсу, фларысты выбралі тры. “Калаж- рэканструкцыя” – стварэнне мастацкага вобраза – рэпрадукцыя карцін вядомых мастакоў — пры дапамозе фларыстычных матэрыялаў. Амаль чатыры месяцы Рэната Мацулевіч, Інга Сапель, Таццяна Бутэнка, Паліна Сівакова, Кацярына Лук’янец з засушаных кветак, пялёсткаў, траў, выкарыстоўваючы розную сучасную тэхніку выканання, стваралі фантастычныя карціны. Журы высока ацаніла здольнасці нашых дзяўчат, і ўся серыя работ адпраўлена на рэспубліканскі этап конкурсу.
У намінацыі “Новагодняя паштоўка” дыплом ІІ ступені атрымала Марыя Барткевіч.
Непасрэдна на самім конкурсе ў Віцебску ў намінацыі “Цуды снежня” Інга Сапель і Рэната Мацулевіч, за 90 хвілін пад вокам прыдзірлівага журы стварылі арыгінальныя паштоўкі, у якіх перадалі цудоўны надыход Каляд. Іх творчыя працы заслужылі дыпломы І ступені.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.
На здымку: пераможцы конкурсу і кіраўнік гуртка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *