Хроніка здарэнняў

Человек и закон

З заявай у Браслаўскі РАУС звярнулася жыхарка г. Браслава. Жанчына паведаміла, што невядомы ўлез у яе кватэру і ўкраў адтуль 2 мабільныя тэлефоны на суму каля 920 тысяч рублёў. Злачынцу хутка затрымалі, ім аказаўся работнік адной з арганізацый горада, у яго і знайшлі ўкрадзеныя рэчы.
З прыёмнага пакою ЦРБ у РАУС паступіла паведамленне, што па медыцынскую дапамогу з колата-рэзаным раненнем жывата звярнуўся работнік ААТ “Агравідзы”. Напярэдадні мужчына пасварыўся са сваёй непрацуючай, раней судзімай сужыцелькай, якая і нанесла яму траўмы.
Вечарам супрацоўнікі ДАІ Браслаўскага РАУС затрымалі аўтамабіль, якім кіраваў непрацуючы новапалачанін. У сваёй машыне ён перавозіў 140 літраў афарбаванага ў зялёны колер дызельнага паліва і 20 бензіну. 160 літраў паліва на суму больш за 1 млн. 200 тысяч рублёў канфіскаваны.
У гандлёвым павільёне па вул. Садовай г. Браслава супрацоўнікамі міліцыі і МНС выяўлены факт парушэння прадаўцом правіл захоўвання піратэхнічных вырабаў 3 класа. У адносінах яго складзены адміністрацыйны пратакол, 6200 адзінак піратэхнікі на суму больш за 30 млн. канфіскаваны.
Па першых двух фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *