Хроніка здарэнняў

Человек и закон

Ахвярай зламысніка стала жыхарка агр. Опса. Жанчына ў бытавым пакоі фермы пакінула мабільны тэлефон, а калі вярнулася ў памяшканне, не знайшла яго на месцы. Прыкладны кошт украдзенага апарата – 600 000 рублёў.
З заявай у Браслаўскі РАУС звярнулася жанчына, якая паведаміла, што невядомы выставіў шкло і ўлез у яе дом, адкуль вынес бензапілу коштам каля 1 700 000 рублёў.
З прыёмнага пакою ЦРБ у РАУС паступіла паведамленне, што па медыцынскую дапамогу звярнуўся жыхар г. Віцебска. Позна вечарам каля кафэ “Сузор’е” мужчына пасварыўся з невядомым, які ўдарыў яго па твары. Віцебчанін упаў і ўдарыўся аб жалезабетонныя прыступкі. Задзіру хутка затрымалі. Ім аказаўся непрацуючы браслаўчанін.
З заявай у Браслаўскі РАУС звярнуўся егер НП “Браслаўскія азёры”. Ён паведаміў, што невядомы ў лясным масіве каля в. Яя застрэліў дзіка, чым нанёс прыродаахоўнай арганізацыі матэрыяльны ўрон у памеры 60 базавых велічынь.
У РАУС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што па дарозе на работу ў агр.Друйск на ўскраіне в. Далікатары ён знайшоў труп сваёй маці пенсіянеркі. Пасля СМЭ стала вядома, што жанчына атрымала траўму галавы за два дні да смерці. Пазней высветлілася, што сын пасварыўся з маці і ўдарыў яе па твары, пасля чаго сышоў з дому, а вярнуўшыся вечарам, яе не знайшоў.

Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *