Вучыцца ўсё жыццё.

Актуальное

Вучыцца, вучыцца і вучыцца… Гэтыя словы мы чуем з дзяцінства. І ведаем, што разыіваць сябе трэба ўсё жыццё. І колькі магчымасцей для гэтага мае сучасны чалавек! Праўда, часцей за ўсё гэта меркаванне мы суадносім з нашымі дзецьмі. Між тым існуе і іншая праблема – адукацыя дарослых. Таму ў новым Кодэксе аб адукацыі гэта тэма знайшла сваё адлюстраванне.
У жніўні бягучага года стартавала беларуска-нямецкая праграма “Кампетэнцыі для развіцця адукацыі дарослых на мясцовым узроўні”. Арганізатарамі яе з’яўляюцца прадстаўніцтва нямецкага таварыства ў Беларусі і Акадэмія кіравання пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь. У конкурсе заявак на тэму праграмы ўдзельнічалі сем пілотных раёнаў, у тым ліку і Браслаўскі. Навучанне ўдзельнікаў праходзіла ў тры этапы, два першыя – у Акадэміі пры Прэзідэнце РБ. На семінарах беларускія эксперты знаёмілі ўдзельнікаў з сістэмай навучання дарослых у нашай краіне, сучаснымі падыходамі да іх адукаці на месным узроўні, нямецкія — падзяліліся сваім вопытам інтэрактыўных метадаў навучання і ідэямі для будучых праектаў ў дадзеным накірунку.
У кастрычніку пасля навучання ў Акадэміі прадстаўнікі ад кожнага раёна абаранялі свае праекты.
Наш раён прадставіў праект, асноўная тэматыка якога — развіццё агратурызму. І не выпадкова, бо браслаўчане ў апошні час вельмі актыўна займаюцца агратурызмам. Аднак таксама вядома, што турыстычны сезон восенню практычна заканчваецца і гаспадары аграсядзіб чакаюць наплыву аматараў прыроды ўжо ў наступным годзе. Тым не менш у ціхія зімовыя вечары магчыма знайсці для сябе занятак, каб ўдасканаліць і пашырыць свае веды і навыкі ў галіне турыстычных паслуг.
Так, у праекце “Кампетэнцыі для развіцця адукацыі дарослых на мясцовым узроўні”, які быў створаны на базе браслаўскай гімназіі, прадстаўлены накірункі развіцця турыстычнага бізнесу. Гэта камп’ютарныя курсы, якія на дадзены момант дзейнічаюць у гімназіі, таксама ў праекце вывучэнне замежных моў, творчы напрамак, дзе магчыма навучыцца дызайну, набыць веды па гатаванні страў здаровай нацыянальнай кухні, больш дакладна вывучыць гісторыю свайго краю і цікава правесці экскурсію для сваіх гасцей. Кожны год летам на базе гімназіі адкрываецца лагер “Браслаўскі ветразь”, дзе можна навучыцца кіраваць яхтай і байдаркай.
У кастрычніку ў г. Мінску наша каманда, у склад якой уваходзіла аўтар гэтых радкоў, намеснік дырэктара гімназіі Ала Ганчарова і настаўніца замежнай мовы Вольга Лукша, абараніла праект і заняла другое месца. Гэта дало магчымасць адправіцца ў Германію, каб пазнаёміцца з сістэмай адукацыі дарослых у нямецкім городзе Бон.
А павучыцца і сапраўды ёсць чаму. Адразу хочацца адзначыць, што гэтай работай у Германіі звыш 100 гадоў займаюцца народныя ўніверсітэты. Універсітэт у г.Бон ахоплівае ўсе сферы адукацыі і мае некалькі накірункаў: адзел прафесійнай адукацыі дарослых, грамадзянскай адукацыі і супрацоўніцтва, здароўя і харчавання, для сталых, моўны і іншыя. На базе гэтай установы кожны жадаючы можа вывучыць замежныя, ў тым ліку і нямецкую мовы, атрымаць спецыяльную адукацыю, навучыцца працаваць з кам’ютарам, перекваліфікавацца.
Асаблівая ўвага надаецца адукацыі сталых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для іх развіцця і зносін створаны ўсе умовы, у тым ліку і па-сучаснаму абсталяваныя кабінеты, дзе сталыя людзі маюць магчымасць праводзіць свой вольны час за пасільнымі іх узросту гульнямі, займацца мастацкай творчасцю. Вельмі ўражвае, што ўніверсітэт і ўсе цэнтры для сталых аснашчаны пад’ёмнікамі для калясачнікаў, усюды чысціня, прыветлівыя і зацікаўленыя людзі. Трэба зазначыць, што адукацыя дарослых у Германіі мае грунтоўную падтрымку дзяржавы і адзіны цэнтр кіравання.
Менавіта на гэтыя аспекты мы найбольш і звярталі ўвагу, каб штосьці ў адукацыі дарослых прымяніць і ў нас.

Антаніна Абалевіч,
намеснік загадчыка адзела
адукацыі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *