У Браслаўскіх азёр – свой брэнд

Власть и общество

Пазнаваемае ў Беларусі і далёка за яе межамі словазлучэнне “Браслаўскія азёры” даўно патрабавала стварэння аўтэнтычнага лагатыпу. У сувязі з гэтым райвыканкамам быў аб’яўлены конкурс творчых работ па стварэнні эмблемы і слогана Браслаўшчыны як турыстычнага рэгіёну. Як адзначаюць арганізатары, жыхары раёна досыць актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе, але ніводная з дасланых работ не адпавядала ў поўнай меры пастаўленым мэтам. Трэба сказаць, што ў аргкамітэце адзначылі цікавыя дызайнерскія ідэі, адлюстраваныя ў эскізах навучэнак Дрысвятскай сярэдняй школы Яўгеніі Давідсон, Замошскай школы-сада Таццяны Старажэнкі, гімназіі Яўгеніі Спірыдонавай і Хрысціны Хоцька. Сярод дарослых удзельнікаў конкурсу арганізатары адзначылі работы Вольгі Беразень, Аляксандра Даўгаполава, Антона Паўловіча. Пажаданні аргкамітэта лепш за ўсіх удалося ўлічыць і адлюстраваць графічна педагогу дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі Міхаілу Ставіцкаму. У выніку атрымалася работа, створаная агульнымі намаганнямі многіх людзей.
Лагатып уключае ў сябе маляўнічую эмблему і слоган. На жаль, манахромны фармат газеты не дазваляе дасканала перадаць выяву. Трэба адзначыць, што ў ёй прысутнічаюць два адценні зялёнага колеру, якія сімвалізуюць раслінны свет Браслаўшчыны, сіні і блакітны – ваду і неба, жоўты – сонца і пясок. Выгнутыя лініі ўвасабляюць сабой азёрныя хвалі і ўзгорысты рэльеф нашых мясцін. Слоган гучыць як “Браслаўскія азёры: у адпачынку ёсць імя” і заклікае асацыіраваць прыемнае баўленне часу з Браслаўшчынай.
Плануецца, што выкарыстанне лагатыпу дазволіць зрабіць наш раён больш запамінальным для адпачываючых і павысіць яго канкурэнтаздольнасць на рынку турыстычных паслуг.

Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *