Тысячы азёр, тры краіны, адзін еўрарэгіён

Актуальное

Чарговае 28-ае пасяджэнне еўрарэгіёну “Азёрны край” прайшло днямі ў Верхнядзвінску. На ім прысутнічалі каля 70 прадстаўнікоў Беларусі, Латвіі, Літвы, якія ўваходзяць у склад еўрарэгіёну, дыпламатычны корпус, СМІ.
На пасяджэнні разгледжаны актуальныя пытанні, якія хвалююць жыхароў па абодва бакі граніцы, заслуханы справаздачы работы беларускага, латвійскага і літоўскага бюро па ўмацаванні і пашырэнні трансгранічнага супрацоўніцтва.
Цяпер удзельнікі еўрарэгіёну ажыццяўляюць шмат новых цікавых інвестыцыйных праектаў у рамках праграм еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства, пры гэтым атрымліваюць фінансавую падтрымку са структурных фондаў ЕС. Праекты закранаюць розныя сферы жыццядзейнасці: будаўніцтва дарог, лыжа-ролерных трас, падтрымку інфраструктуры пагранпераходаў, захаванне прыроднай, культурнай, гістарычнай і кулінарнай спадчыны.
На пасяджэнні аднагалосна старшынёй праўлення беларускага бюро еўрарэгіёну абрана старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская.
Удзельнікі сустрэчы наведалі Верхнядзвінскі райаграсэрвіс і масласырзавод.
У еўрарэгіёну, безумоўна, ёсць перспектывы. Калі сумесныя мерапрыемствы і далей будуць так паспяхова развівацца, будуць рэалізоўвацца новыя праекты, то добрыя справы абавязкова стануць здабыткамі суседніх народаў, пашыраць і ўмацуюць сяброўскія сувязі “Азёрнага краю”.

Наталля Спірыдонава,
галоўны спецыяліст аддзела
ідэалагічнай работы райвыканкама.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *