Тут мова беларуская, як музыка, гучыць

Актуальное

Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень роднай мовы ў Богінскай дзіцячы сад-базавай школе.
Ён быў багаты на шматлікія мерапрыемствы. Панавала святочная і добразычлівая атмасфера. Кожны дзень вучні з нецярплівасцю чакалі заканчэння заняткаў, каб у чарговы раз апынуцца на свяце мовы.
Пачаўся тыдзень з урока-свята “Заўсёды з намі Колас і Купала”, падчас якога вучні старэйшых класаў адправіліся ў завочнае падарожжа па сцежках жыцця і творчасці песняроў беларускай літаратуры.
Нікога не пакінуў раўнадушным КВЗ “Любі, шануй і ведай роднае слова”, дзе вучні сярэдняга звяна выказвалі сваю любоў да чароўнай беларускай мовы.
У конкурснай праграме “Без іх імён я Беларусь не ўяўляю…” спаборнічалі каманда навучэнцаў 8-9 класаў “Купалінка” і “Каласавічок”. У выніку перамагло сяброўства.
Усім асабліва спадабалася інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, прымеркаваная да юбілею беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа.
У дзіцячым садку прайшла гадзіна роднай мовы “О, край родны, край прыгожы…”. Маленькія выхаванцы пазнаёміліся з вершамі беларускіх паэтаў. Вучні пачатковых класаў сустрэліся на свяце “Як званочак гучыць наша мова”. Прапанавана была і віктарына “Песняры роднай зямлі”.
Так прыемна было чуць ласкавую мелодыю роднай мовы. Мы, вучні, адчувалі гонар за свой народ і яго гісторыю. Так хацелася сказаць усяму свету: “Ганаруся, што беларусам я завуся”.
Ціманоўская Анастасія, вучаніца 8 класа Богінскай дзіцячы сад-базавай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *