Сталі лепшымі і атрымалі ўзнагароды

Власть и общество

Нядаўна падведзены вынікі раённага штогадовага конкурсу па добраўпарадкаванні сярод населеных пунктаў, прыватных домаўладанняў, арганізацый і ўстаноў. Прэтэндэнты на перамогу ў розных намінацыях падавалі ў камісію ў асноўным фотаматэрыялы. Намінацый было шмат, а пры вызначэнні пераможцаў у кожнай улічваліся самыя розныя фактары.
Першае месца сярод сельскіх населеных пунктаў прысуджана вёсцы Запруддзе Плюскага сельсавета, другое – аграгарадку Іказнь Цяцеркаўскага сельсавета.
Сярод сельскіх прыватных уладанняў пераможніцай стала сям’я І. Бурай з аг. Ахрэмаўцы,
другое месца ў сям’і Л. Барткевіча з Опсы.
З гарадскіх уладанняў лепшымі прызнаны сем’і Касцюкевічаў і Пятушкаў.
У лік пераможцаў сярод школ і дзіцячых садоў выйшлі Мількаўская сярэдняя школа – дзіцячы сад і Плюская сярэдняя школа – дзіцячы сад.
Пераможцамі сярод арганізацый раёна па добраўпарадкаванні названы Браслаўрайгаз, ЦБП №205 Беларусбанка.
Сярод пераможцаў у сваіх намінацыях Відзаўская ўчастковая бальніца, двор дамоў №17 і 17А па вул. Кастрычніка.
Усе намінанты атрымалі дыпломы ад старшыні райвыканкама Сяргея Шматава, а да гэтых дыпломаў прыкладваецца і кожнаму свая прэмія.

Зінаіда Палулех.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *