Сітуацыя трывожная

Актуальное

На Браслаўшчыне застаецца трывожная пажарная сітуацыя з гібеллю людзей. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём і курэнне ў нетвярозым стане. Так, 14 снежня ў г.п. Відзы па вул. Леніна, д. 94 загарэўся дом. У агні загінуў яго гаспадар, які курыў нецвярозы ў ложку.
Інспекцыя пажарнага нагляду праводзіць рэйды па праверцы дамоў адзінокіх састарэлых, мнагадзетных, грамадзян з асацыяльнымі паводзінамі. Як паказаў аналіз у выніку рэйдаў, многія домаўладальнікі абыякава адносяцца да прапанаваных работнікамі МНС мерапрыемсваў па ліквідацыі раней выяўленых недахопаў. Так, у дамах грамадзян, асабліва злоўжываючых спіртным, магчыма ўбачыць неадрамантаваныя прыборы ацяплення і электрычнай праводкі, што часцей за ўсё і прыводзіць да ўзнікнення пажару.
У час рэйдаў праходзілі сельскія сходы, на якіх разглядаліся пытанні пажарнай бяспекі, тлумачылася неабходнасць ўстаноўкі ў дамах пажарных апавяшчальнікаў. З домаўладальнікамі праводзіўся інструктаж па ППБ, тлумачыліся дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Паважаныя грамадзяне! Будзьце асцярожнымі з агнём. Не дапускайце эксплуатацыі няспраўных прыбораў ацяплення, электраправодкі. Толькі выкананне правіл пажарнай бяспекі дазволіць зберагчы вашы пабудовы, маёмасць і жыццё.
Віктар Кужэль,
інспектар пажарнага нагляду РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *