Рэкламная дзейнасць толькі на законных падставах

Актуальное

Знешняя рэклама, безумоўна, акрамя свайго непасрэднага прызначэння, істотна ўплывае на воблік населеных пунктаў, іх мастацка-архітэктурнае афармленне. Цяпер на тэрыторыі раёна актыўна фарміруецца рынак знешняй рэкламы, аднак дазволы для размяшчэння рэкламных канструкцый выдаюць органы мясцовай улады.
Як развіваецца рэкламная дзейнасць у святле Закона РБ “Аб рэкламе”, разглядалася нядаўна на чарговым пасяджэнні прэзідыума райсавета.
Як зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Высоцкая, па стане на 1 лістапада на тэрыторыі раёна размешчаны 30 рэкламных канструкцый, на якія аформлены пашпарты знешняй рэкламы, з іх 13 – гэта сацыяльная рэклама. На 12 канструкцыях знаходзіцца рэклама прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Віталіч”.
Даходы, што паступаюць у бюджэт ад размяшчэння рэкламы, накіроўваюцца на фінансаванне сацыяльных праграм у інтарэсах жыхароў раёна, святочнае і тэматычнае афармленне горада, а таксама на добраўпарадкаванне райцэнтра.
За 10 месяцаў 2012 года ў раённы бюджэт ад такой дзейнасці паступіла 7,7 млн. руб., што складае 104,1% да ўзроўню мінулага года.
На тэрыторыі раёна, па словах Валянціны Высоцкай, рэалізуюцца і іншыя мерапрыемствы па развіцці рэкламнага рынку. Сродкамі знешняй рэкламы абазначаны аб’екты прыдарожнага сэрвісу ўздоўж рэспубліканскіх аўтамабільных дарог (кафэ “Славія”, магазін “Кантынент”). На трох транспартных сродках хлебазавода таксама маецца рэклама прадпрыемства.
Абмяркоўвалася і пытанне пра ўдасканаленне працэдуры дэмантажу незаконна ўстаноўленых сродкаў знешняй рэкламы. Згодна з рашэннем райвыканкама ад 26 студзеня 2009 г. №81 абавязкі па прыёме заяў, выдачы прадпісанняў на дэмантаж ускладзены на аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. У той жа час прыродаахоўнай установай НП “Браслаўскія азёры” на тэрыторыі раёна ўстаноўлены рэкламныя канструкцыі камерцыйнай накіраванасці, на якія не зацверджаны пашпарты і адсутнічае пагадненне на іх размяшчэнне. І як вынік, у бюджэт за размяшчэнне рэкламы не паступаюць сродкі.
У пастанову пасяджэння райсавета ўнесены прапановы па выкараненні парушэхнняў закона аб рэкламнай дзейнасці.

Зінаіда Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *