Ранішнік ва Урбанах

Актуальное

Навагоднія святы заўсёды прыносяць нам шмат добрых пачуццяў і сюрпрызаў. Напярэдадні свята людзі чакаюць падарункаў і здзяйснення мар.
У нашай школе адбыўся навагодні ранішнік для малодшых класаў і выхаванцаў дзіцячага сада, які называўся “ Чароўны посах”. У госці да дзяцей завіталі Баба Яга, Лясун, Гадасць, і іншыя казачныя героі, якія змагаліся за чароўны посах Дзеда Мароза. Нягледзячы на перашкоды, Дзед Мароз і Снягурка вярнулі сваю ўласнасць і свята атрымалася. Навучэнцы 6-11 класаў ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Навагодні цуд”. Жартоўныя, цікавыя конкурсы змяняліся танцамі і карагодамі. Усе навучэнцы і выхаванцы дзіцячага сада атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і дапамаглі яму ў гэтым нашы спонсары ААТ “ Альбус” і нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”. За што ім шчарае дзякуй.
Але на гэтым навагоднія сюрпрызы не скончыліся . Дзякуючы спонсарскай дапамозе нацыянальнага парка, напярэдадні Новага года навучэнцы нашай школы пабывалі на экскурсіі ў Бярэзінскім запаведніку. Віншуем калектывы ААТ “ Альбус” і нацыянальнага парка з навагоднімі святамі і жадаем добрых поспехаў у працы.

Вучаніцы 9 класа Сундукова Анастасія, Фарманіцкая Ксенія
Урбанская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *