Пяцёрка добраахвотнікаў

Актуальное

Добраахвотнае кадзіраванне даўно практыкуецца ў нашым раёне, але алкаголікі не заўсёды могуць прызнацца сабе ды іншым, што пакутуюць на гэту залежнасць. Напэўна, таму рашаюцца на кадзіраванне даволі рэдка. Некаторыя з іх шкадуюць грошай, а некаторыя, можа, і не маюць “лішніх” 160 000 рублёў. А ў раёне толькі на ўліку ў нарколага стаяць 723 хворыя на алкагалізм, з іх 29 падлеткаў і 188 жанчын.
У паліклініцы 14 снежня ў рамках акцыі “Прафілактыка і ТЫ”прайшлі бясплатныя сеансы эмацыянальнастрэсавай тэрапіі (кадзіраванне). На прыём да нарколага Святланы Аляксеевай загадзя запісаліся 8 жадаючых закадзіравацца ад алкагалізму. Але ў дзень кадзіроўкі на прыём да ўрача прыйшлі толькі 5 чалавек (2 жанчыны і 3 мужчыны).
Калі паглядзець на статыстыку алкагалізму ў раёне, можна падумаць, што гэта кропля ў моры, але пагадзіцеся, калі праведзеныя сеансы дапамогуць выратаваць 5 чалавечых жыццяў, зрабіць 5 сямей больш шчаслівымі – гэта нямала.
Вольга Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *