Пад святлом “Каляднай зоркі”

Актуальное

Даўно стала традыцыяй перад навагоднімі святамі арганізоўвываць у Цэнтры дзіцячай творчасці выставу-конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў школ раёна і выхаванцаў ЦДМ “Калядная зорка”. Гэта самы масавы і любімы конкурс школьнікаў, бо ён дае магчымасць паказаць свае здольнасці і фантазію. Сёлета конкурс праходзіў у сямі намінацыях у дзвюх узроставых групах.
Дзеці ад 8 да 12 і ад 13 да 16 гадоў прадставілі свае работы па тэме “Зіма”, “Ражство Хрыстова”, “Новы год”, “Каляды” ў самай рознай тэхніцы выканання. Наведвальнікі выставы на свае вочы маглі ўбачыць высокі ўзровень і эстэтычны густ юных майстроў: прыгожыя малюнкі, вышыўку, навагоднія лялькі, выцінанку, мазайку, калектыўную работу з лямцу.
Журы было складана вызначыць лепшых. Але ж у конкурсе павінны быць пераможцы. Імі сталі Юлія Падалячына (Відзаўская СШ), Ганна Пятніцкая , Ксення Казлоўская, Настасся Панкова (ЦДМ), Таццяна Тарун, Алеся Багдановіч, Ангяліна Лаўрыновіч (Ахрэмаўская СШ), Карына Бурэль (Мількаўская школа-сад). Творы гэтых таленавітых дзяцей адпраўлены ў Віцебск, дзе прымуць удзел у абласным этапе конкурсу.
Незабыўнае ўражанне аказалі творы на маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якіх запрасілі да сябе арганізатары выставы. Гасцям асабліва падабаўся парад дэкаратыўных навагодніх ёлак з цукерак, макароны, пластмасавых лыжак, марлі і іншага падручнага матэрыялу.
Кожны жадаючы можа наведаць выставу і апынуцца ў свеце казкі і фантазіі.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *