Новы магазін прыняў пакупнікоў

Актуальное

Напярэдадні Каляд і Новага года ў Браславе прыняў сваіх першых наведвальнікаў магазін еўраопта. Гэта кампанія ўжо даўно заявіла пра сябе на рэспубліканскім рынку. У краіне працуюць сёння больш за 100 магазінаў сістэмы, у Віцебскай вобласці магазін у Браславе стаў 18-ым па ліку.
Еўраопт пашырае рынак сваіх паслуг не толькі ў нашай краіне, а і за яе межамі. Напярэдадні Новага года магазіны гэтай фірмы адкрыюцца і ў Расійскай Федэрацыі. Толькі ў Смаленску іх працуе ўжо 10.
На плошчы ў 730 м кв размясцілася больш за 3600 найменняў розных тавараў. Мясныя і рыбныя вырабы ў асноўным беларускіх вытворцаў. Спіртныя напіткі таксама ў большасці сваёй беларускія. А ўвогуле тут хапае тавараў на розны густ і памер кашалька.
Адкрываючы гандлёвую кропку, старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў зазначыў, што магазін еўраопта не павінен стаць канкурэнтам таму ж “Роднаму куту” ці “Віталічу”. Сёння вытворцам і прадаўцам трэба старацца працаваць так, каб пакупнік прыйшоў менавіта ў іх гандлёвую кропку і там пакінуў свае заробленыя грошы.
Кадры ў гэтую гандлёвую кропку набіралі з жыхароў Браслаўшчыны. У большасці сваёй тут працуюць людзі з вопытам работы ў гандлі. Магазін працуе з 9 да 21 гадзіны без выхадных.
Яшчэ хочацца адзначыць, што ў пакупнікоў магазіна ёсць магчымасць атрымліваць скідкі да 5% на набытыя тавары па дысконтнай праграме і карыстацца дысконтнай карткай “Е-Плюс”. Кошт яе 9900 рублёў. Разам з ёй пакупнік атрымлівае спецыяльны канверт з анкетай. А для актывацыі карткі яе трэба падаць касіру пры пакупцы тавару.
На ўрачыстасці адкрыцця магазіна еўраопта прысутнічала таксама старшыня райсавета Ніна Пучынская. Яна пажадала ўсім прадаўцам плённай працы, а пакупнікам танных і патрэбных у доме пакупак па прымальных цэнах.

Арганізатары сеткі еўраопта выказвалі шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто дапамагаў зрабіць магазін прыгожым і добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол яго. Гэта ЖКГ, дарожныя службы, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, раён электрасетак.
Хочацца спадзявацца, што новы магазін будзе карыстацца папулярнасцю ў браслаўчан. Іх будуць радаваць цэны, а тавары прыйдуцца даспадобы нават самым патрабавальным пакупнікам.

Тэкст і фота

Зінаіды Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *