БРСМ папоўніў свае рады

Актуальное

У Замошскай школе 3 снежня адбылася ўрачыстая лінейка, на якой вучні 8-9 класаў уступілі ў члены БРСМ. Гэта быў вельмі значны дзень у нашым жыцці. З хваляваннем і адказнасцю вымаўлялі камсамольцы словы клятвы. Дырэктар школы ўручыла нам першы сапраўдны дакумент – білет і значок члена БРСМ. Пасля чаго гучалі віншаванні і пажаданні нашых меншых сяброў і настаўнікаў. Я лічу, што саюз моладзі адыгрывае вялікую ролю ў нашым жыцці. Мы прыкладзём усе намаганні, каб разам крочыць з моладдзю Беларусі, каб дасягаць новых высот у вучобе, у працы і ў новых справах.

Вераніка Бейнаровіч,
вучаніца 9 класа
Замошскай школы-сада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *