Браслаўчане на закрыцці працоўнага семестра

Актуальное

Арганізацыя працоўнай занятасці моладзі – прыярытэтны накірунак дзейнасці грамадскага аб’яднання “БРСМ”. У 2012 годзе ў вобласці часовай занятасцю было ахоплена 4888 студэнтаў і навучэнцаў, што амаль у 3 разы больш, чым летась.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае закрыццю працоўнага семестра сезона 2012 прайшло ў канцэртнай зале “Віцебск”. Браслаўшчыну на ім прадстаўляў атрад “220 вольт”, сфарміраваны з ліку вучняў другой гарадской школы. Хлопцы і дзяўчаты ў верасні перабіралі бульбу ў ААТ “Браслаўскі райаграсэрвіс” і ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшы атрад сельскагаспадарчага профілю, па выніках якога і былі запрошаны ў Віцебск. Яшчэ загадзя нашы навучэнцы падрыхтавалі партфоліо свайго атрада і даслалі яго арганізатарам.
Нягледзячы на тое, што браслаўчане не трапілі ў лік пераможцаў, мы ўсё ж прывезлі дамоў падзяку абласнога камітэта БРСМ за актыўны ўдзел у “Працоўным семестры 2012”. Удзельнікі атрада адчулі сваё дачыненне да агульнай справы і запасліся новымі ідэямі наконт аналагічнай дзейнасці ў наступным годзе.
Мерапрыемства абласнога маштабу паказала, што студатрадаўскі рух мае права на жыццё і вялікую ролю ў ім адыгрываюць школьнікі. Таму мы заклікаем навучэнцаў школ Браслаўшчыны прыняць удзел у працоўным семестры 2013 года, каб дастойна заявіць пра сябе і свой край на абласным ці нават рэспубліканскім узроўні.

Кацярына Марцінкевіч,
настаўнік, сакратар ПА БРСМ школы №2 г.Браслава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *