БРСМ: з клопатам пра самых маленькіх

Главное

Напрыканцы лістапада, пачынаючы з 1954 года, многія краіны адзначаюць Сусветны дзень дзяцей. Свята з’явілася ў календары па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ААН і прысвечана дзейнасці, накіраванай на забеспячэнне бяспекі дзяцей і іх дабрабыт.
Браслаўскі райкам БРСМ праявіў ініцыятыву і 20 лістапада правёў акцыю, прымеркаваную да дня дзяцей. Актывісты раённай арганізацыі з дапамогай супрацоўнікаў ДАІ вялі растлумачальную работу з вадзіцелямі наконт бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў у аўтамабілі. Тым, хто клапоціцца пра жыццё і здароўе малых, мае спецыяльнае дзіцячае крэсла і перавозіць дзяцей згодна з правіламі ўдзельнікі акцыі дзякавалі за адказнасць, дарылі спецыяльныя наклейкі на аўто і кнігі. Дзеці ж з радасцю прымалі ў падарунак паветраныя шарыкі. Акцыя, безумоўна, прынесла ўсім яе ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі і, хочацца спадзявацца, карысць.

Вячаслаў Каладынскі.