Хроніка здарэнняў

Человек и закон

• Цэлая хваля крадзяжоў пракацілася па раёне ў апошні час. Ахвярай зламысніка стала і пенсіянерка з в. Герчаны. Пакуль жанчына была ў бальніцы, невядомы ўлез у яе дом і вынес рэчы, прадукты харчавання больш як на паўмільёна. Хутка злодзея высветлілі, ім аказаўся непрацуючы жыхар гэтай жа вёскі.
• Не пашанцавала і відзаўчаніну. Раніцай мужчына абгледзеў, што яго аўтамабіль за ноч абакралі. З транспартнага сродку забралі інструменты і іншыя рэчы на суму каля мільёна рублёў.
• З заявай у Браслаўскі РАУС звярнуўся работнік ЖКГ “Браслаў-камунальнік”. Мужчына паведаміў, што невядомы з-пад хаты ў г.п. Відзы ўкраў яго веласіпед коштам 800 тысяч рублёў.
• Пра крадзеж веласіпеда вартавым парадку паведаміў і жыхар в. Рудабісць. Пакінуўшы транспартны сродак каля сваёй хаты, больш мужчына яго там не знайшоў. Злодзея хутка затрымалі, ім аказаўся не раз судзімы, непрацуючы жыхар Шаркаўшчынскага раёна.
• Па дапамогу ў міліцыю звярнулася пенсіянерка, якая прасіла прыцягнуць да адказнасці мужчыну. Ён у двары дома гаспадыні з сякерай у руках пагражаў апошняй забойствам.
• Пакаранне чакае і жыхара Друі. Мужчына ўжо другі раз за год п’яны садзіцца за руль. На гэты раз супрацоўнікі ДАІ затрымалі яго п’яным падчас кіравання трактарам на дарозе “Друя – Міёры”.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.