У Шаркаўшчыне адкрылася новая бальніца

Главное

Адкрыццё новай бальніцы ў Шаркаўшчыне адбылося 7 лістапада 2012 года. Гэты дзень стаў сапраўдным святам для жыхароў райцэнтра.
На ўрачыстасць было запрошана шмат гасцей: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Мартынаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат, намеснікі старшыні Віцебскага аблвыканкама У. У. Цярэнцьеў і А. С. Мацкевіч, выконваючы абавязкі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама М. І. Баговіч, генеральны дырэктар КУП “Полацксельбуд” А. М. Сямёнаў.
З прамовай да шаркаўчан звярнуўся А. М. Косінец. Кіраўнік вобласці павіншаваў жыхароў раёна з важным дасягненнем — з’яўленнем у гарпасёлку сучаснай бальніцы. Аляксандр Мікалаевіч уручыў сімвалічны ключ ад бальніцы галоўнаму ўрачу ЦРБ С. Т. Стому.
Гендырэктар КУП “Полацксельбуд” А. М. Сямёнаў адзначыў, што будаўнікі прыклалі шмат намаганняў, каб своечасова здаць аб’ект.
Мікалай Васільевіч Мартынаў, які з’яўляецца адказным за Шаркаўшчынскі раён, уручыў калектыву бальніцы капіравальную тэхніку, сертыфікат на 130 пар абутку і халаты.
Са словамі ўдзячнасці кіраўніцву вобласці ад імя жыхароў раёна звярнулася Даната Уладзіміраўна Жынгель і дзеці. У сваю чаргу Аляксандр Мікалаевіч Косінец уручыў юным шаркаўчанам салодкія падарункі.

Паводле матэрыялаў шаркаўшчынскай раённай газеты «Кліч Радзімы»