Імідж Браслаўшчыны – у эмблеме і слогане

Новости

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт аб’яўляе конкурс творчых работ па стварэнні турыстычнай эмблемы і слогана Браслаўскага краю.
Яго мэта – пошук мастацкага рашэння, якое б максімальна адлюстроўвала імідж Браслаўшчыны як раёна, прыцягальнага для турызму.
Патрабаванні да турыстычнай эмблемы, слогана:
— у турыстычнай эмблеме мастацка-графічнымі сродкамі павінен быць увасоблены ў выразнай, арыгінальнай і лаканічнай форме вобраз Браслаўскага краю з адлюстраваннем асаблівасцей прыроднага ландшафту, геаграфічнага становішча, ідэі пераемнасці культурных і гістарычных традыцый, гасціннасці і адкрытасці, а таксама могуць быць уключаны сімвалы жывёльнага і расліннага свету;
— слоган павінен уключаць лаканічныя, цікавыя і арыгінальныя дэвізы, фразы на тэму “Прыцягальнасць Браслаўшчыны”. Надпіс павінен складацца з адной, дзвюх фраз на рускай мове ў сціслым выглядзе, які максімальна выразна адлюстроўвае ўнікальны патэнцыял краю.
Конкурсны матэрыял можна падаць на папяровым або электронным носьбіце фармата А4 у вертыкальным ці гарызантальным выглядзе. У правым ніжнім вугле трэба ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, месца вучобы, работы.
Конкурсныя матэрыялы прымаюцца да 20 лістапада 2012 года ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама па адрасе: 211970, г. Браслаў, вул. Чырвонаармейская, 2, каб. 25 або па электроннай пошце 22735 @tut.by. Тэл. для даведак 22-7-35.
Пра вынікі конкурсу будзе расказана на старонках раённай газеты. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы.
Аргкамітэт.