bus

Рэйс №4 адноўлены

Актуальное

У райвыканкам, у прыватнасці, на тэлефоны “прамых ліній” да яго старшыні Сяргея Шматава і начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Людмілы Цяцеры ад жыхароў горада Браслава паступіла даволі шмат пытанняў наконт адмены па суботах руху гарадскога аўтобуса па маршруце №4.

Пасля разгляду заяў гараджан было прынята рашэнне, што з 27 кастрычніка АТП №18 аднаўляе рэйс №4 па суботах па ранейшым раскладзе — з 8 да 13 гадзін з перыядычнасцю кожная гадзіна.

Людміла Кастыгова, загадчык сектара па зваротах грамадзян.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.