Капітальны рамонт — у бліжэйшы час

Актуальное

У рэдакцыю райгазеты і на яе сайт апошнім часам паступае даволі шмат пытанняў наконт падсыпкі і грэйдзіравання гравійных вуліц г. Браслава. Асабліва хвалюе жыхароў стан вул. Някрасава.
Адказаць на іх рэдакцыя папрасіла галоўнага інжынера ДП “Браслаў-камунальнік” Алега Ляскоўскага.
— Па дагаворы з ДЭУ-34 гравійныя дарогі ў горадзе, большасць якіх размяшчаецца ў раёне гаргаза, грэйдзіруюцца з сярэдняй перыядычнасцю раз у квартал. І хоць сродкі на гэтыя мэты ў бягучым годзе ўжо скарыстаны, большасць з іх прагрэйдзіруем і ў апошнім квартале.
Вуліца ж Някрасава сапраўды праблематычная, бо пралягае праз балота. Добры дзясятак год яе падсыпаем. І месяца паўтара таму назад вывезлі туды 10 МАЗаў бою з рэканструіруемага малаказавода, а яна ўсё родна прасядае. Патрэбны капітальны рамонт гэтай вуліцы, на што спатрэбіцца, па пярэдніх разліках, каля 30 млн. руб. Райвыканкам паабяцаў выдзеліць сродкі з фонду раённага суботніка. Таму ўжо ёсць дамоўленасць з прадпрыемствам меліярацыйных сістэм, якая мае магутную тэхніку, на капітальную падсыпку вуліцы. Лічу, што максімум да 10 лістапада яна будзе завершана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *