1

Дзецям – павышаная ўвага

Власть и общество

Прафілактыка бяспечных паводзін на дарозе – адзін з накірункаў дзейнасці супрацоўнікаў ДАІ. Традыцыйна ў групу рызыкі ўваходзяць дзеці. Таму менавіта ім надаецца павышаная ўвага. Так, і раніцай у мінулую пятніцу дзяржаўтаінспектары правяралі наяўнасць святлоадбіваючых элементаў у навучэнцаў адной з Браслаўскіх школ. Праверка паказала, што большасць хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькі, маюць флікеры і ведаюць пра іх карысць. Але пэўная колькасць вучняў не абазначылі сябе ў цемры. Адгаворкі гучалі прыкладна аднолькава: “мы ездзім на аўтамабілі” або “ўжо светла”. Але нельга забываць, што знойдуцца прычыны, па якіх прыйдзецца прайсціся пешшу, прычым не толькі ў светлы час сутак. Таму інспектары настойліва рэкамендавалі прыдбаць флікер тым, у каго яго яшчэ няма. Прафілактычная гутарка працягнулася ўжо ў сценах установы адукацыі.
Цікава і відовішчна прайшла акцыя “Бяспечны пераход”, накіраваная на самых маленькіх удзельнікаў дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ разам з актывістамі БРСМ арганізавалі для дзяцей паказальны пераход дарогі. Так званы “Стопмэн”, у ролі якога выступіла роставая лялька бабра, спыняў аўтамабілі перад пешаходным пераходам, дапамагаў дзеткам пераходзіць праезную частку, тлумачыў ім правілы дарожнага руху. Будзем спадзявацца, што правілы бяспекі пры пераходзе дарогі адбіліся ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак так жа моцна і трывала, як і ўражанні ад мерапрыемства.
Вячаслаў Каладынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.