тв

Дзе браслаўчанам атрымаць кансультацыю па пераходзе на лiчбавае тэлевяшчанне

Актуальное

Са сродкаў масавай інфармацыі многім браслаўчанам, лічу, ужо добра вядома, што ў Беларусі да 2015 года плануецца поўны пераход эфірнага тэлевяшчання на лічбавы фармат. Тым не менш раз-пораз узнікаюць пытанні, звязаныя з распаўсюджваннем лічбавага тэлебачання.
Каб атрымаць на іх кампетэнтныя адказы, жыхары горада і раёна кожны аўторак з 10 да 12 гадзін могуць патэлефанаваць да начальніка Браслаўскага цэха ўльтракароткіх хвалявых радыёстанцый Уладзіміра Усцінавіча Бахура па тэл. 29-3-00. Атрымаць аператыўную кансультацыю магчыма таксама ў кругласутачнай даведачна-інфармацыйнай службе па кароткім нумары 172.

Уладзімір Бахур,
начальнік цэха УКХР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.