Браслаўчане знайшлі рэдкі грыб, занесены ў Чырвоную кнігу (фота)

Власть и общество

Сям’я Прошкаў з Браслава знайшла ў лесе пад Урбанамі рэдкі грыб. Грыфала мнагашапкавая, альбо грыб-баран, занесены ў чырвоную кнігу РБ. Грыб аднагадовы, буйны, дыяметрам 10-40 см, вагай да 10 кг. Пладовае цела складаецца з цэнтральнага пянька з адыходзячымі ад яго шматлікімі галінаванымі ножкамі, якія заканчываюцца плоскімі капялюшыкамі шырынёй 4-8 см. Паверхня капялюшыка радыяльна-маршчыністая, шурпатая, арэхавая, часам бурая, у кірунку да ножкі заўсёды больш светлая. Пах прыемны, захоўваецца пры высушванні.
Расце ў Еўропе, на Каўказе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, прарастае таксама і на Беларусі.
Выклікае белую асяродкавую гнілату, заражэнне адбываецца пасродкам міцэлію, які распаўсюджваецца ў глебе ад аднаго дрэва да іншага. Пладовыя целы размяшчаюцца нярэдка на некаторай адлегласці ад ствала, з каранямі якога яны злучаны міцэліем, з’яўляюцца ў ліпені — верасні. Грыб за 10 сутак можа дасягнуць 1 м у дыяметры і важыць да 20 кг!

Гальляш Сялява.
Фота Ганна Прошка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *