Браслаў працягвае развіваць культурныя сувязі з Рэзекне

Актуальное
Проект «Сохранение и продвижение культурного наследия Браславского и Резекненского регионов»/ HISTORY FOOTPRINT, LLB-1-102

Напрыканцы верасня ў рамках дзеючага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Захаванне і прасоўванне культурна-гістарычнай спадчыны Браслаўскага і Рэзекненскага раёнаў” браслаўчане прынялі ўдзел у сумесных мерапрыемствах праекта.
Цікавым і пазнавальным было само падарожжа ў Рэзекне. Нават непрацяглае знаёмства з горадам здзівіла арыгінальнасцю замыслаў. У цэнтры Рэзекне знаходзіцца Замкавая гара “Разітэн”. Гэта гістарычнае месца, дзе некалі размяшчаўся замак, макет яго, выкананы з каменя, збудаваны ля падножжа гары.
Удзельнікі мерапрыемства размяшчаліся ў гасцініцы цэнтра творчых індустрый Усходняй Латвіі, у памяшканні вельмі незвычайнай формы з арыгінальна аформленымі і аздобленымі нумарамі. Само мерапрыемства, сумесны кірмаш “SABRU TIERQS”, праходзіла ў парку культуры і адпачынку імя Райніса. Народнаму ансамблю беларускай песні “Сябрына” выпаў гонар выступаць побач з такімі вядомымі калектывамі Латвіі, як духавы аркестр “Рэзекне” і групай “Галактыка”.
Жыхары Латвіі цёпла сустракалі нашых артыстаў. Было шмат кветак і ўспамінаў, бо амаль у кожнага нехта жыве ці жыў у Беларусі.
Вялікай папулярнасцю карысталіся і вырабы нашых майстроў, бо ў іх укладзена душа аўтара. Пляценне славіцца арыгінальнасцю і непаўторнасцю, вырабы з саломкі – лёгкасцю і прыгажосцю, драўляныя і гліняныя падзелкі – трываласцю.
У рамках мерапрыемства прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета і рабочай групы праекта.
І хоць надвор’е крыху сапсавала настрой, развітвацца з гасцінным горадам Рэзекне і яго жыхарамі было крыху сумна.
Паездка была арганізавана ў рамках трансгранічнага праекта «Захаванне і прасоўванне культурнай спадчыны Браслаўскага і Резекненского рэгіёнаў» з мэтай папулярызацыі і захавання культурнай спадчыны. Партнёрамі Резекне з боку Беларусі ў гэтым праекце з’яўляюцца Асацыяцыя музеяў Браслава і аддзел культуры выканаўчага камітэта Браслаўскага раёна.Агульны кошт праекта складае 1359 875,02 еўра (955 725,60 лата), з якіх 1223 887,52 еўра (860 153,03 лата) — фінансаванне Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства.Еўрапейскі Саюз складаюць 27 краін-удзельніц, якія прынялі рашэнне паступова аб’яднаць сваю кампетэнцыю, рэсурсы і лёсу. На працягу пяцідзесяцігадовага перыяду пашырэння яны агульнымі сіламі стварылі зону стабільнасці, дэмакратыі і доўгатэрміновага развіцця, адначасова захоўваючы разнастайнасць культур, талерантнасць і асабістыя волі. Еўрасаюз з задавальненнем дзеліцца сваімі дасягненнямі і каштоўнасцямі з дзяржавамі і людзьмі за межамі ЕС.

Алена Ярмушэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *