У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адкрыецца выстава Яна Рыдзікі

Главное

Музей традыцыйнай культуры і клуб “Ля возера” запрашаюць браслаўчан і гасцей горада на адкрыццё персанальнай выставы мастака Яна Рыдзікі. Сёлета аўтару споўнілася 75 гадоў і да юбілею ён прымеркаваў вялікую выставу жывапісных твораў. Дарэчы, усе творы новыя, напісаныя за апошні год. Ян Антонавіч пераважна працуе ў накірунку пейзажнага жывапісу, але часам звяртаецца і да гістарычнага жанру. На выставе будуць прадстаўлены карціны, прысвечаныя легендам Браслаўшчыны. Кожны з наведвальнікаў зможа не толькі пазнаёміцца з творчасцю знакамітага мастака, атрымаць эстэтычнае задавальненне, але і бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі легендамі, якіх налічваецца больш за дваццаць.
Адкрыццё выставы адбудзецца 10 кастрычніка ў 14 гадзін у выставачнай зале музея па адрасе:

г.Браслаў, вул. Гагарына, д. 8.

Тэлефоны для даведак: 22-2-30.