На Браслаўшчыне правялі акцыю «Сусветная ўборка»

Главное

Акцыя «Сусветная ўборка» — гэта адно з найбуйнейшых экалагічных прыродаахоўных мерапрыемстваў, у рамках якога праводзяцца ўборка тэрыторыі і пасадка дрэў. Асаблівасць гэтай акцыі заключаецца ў тым, што кожны жыхар сваім удзелам можа пасадзейнічаць захаванню ўнікальнасці тэрыторыі свайго краю, а таксама ўнесці практычны ўклад у яго добраўпарадкаванне і рэканструкцыю. Штогод у 130-і краінах свету ў акцыі бяруць удзел 35 млн. добраахвотнікаў.
Да акцыі “Сусветная ўборка — 2012: зробім разам” далучыліся і браслаўчане. У ёй прынялі ўдзел валанцёрскія атрады Друеўскага, Ахрэмавецкага, Опсаўскага, Мяжанскага, Цяцеркаўскага, Відзаўскага сельсаветаў. Валанцёры прыбіралі смецце ў скверах, парках, лесапасадках, ля азёр і рэк.
У горадзе ліквідацыю несанкцыянаваных смеццевых звалак, збор і сартаванне розных відаў адыходаў правялі вучні школ, члены БРСМ, супрацоўнікі ЖКГ “Браслаў-камунальнік” і браслаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – усяго 180 чалавек.
Так браслаўчане зрабілі больш прыгожым наш край і ўнеслі сваю долю ў навядзенне чысціні на планеце.
Сафія Александровіч,
вядучы спецыяліст іінспекцыі ПРіАНА.