У Браславе адкрыўся новы магазін (фота)

Актуальное

У мінулую пятніцу ў нашым горадзе адбылася значная падзея – адкрыццё новага магазіна “Ветразь”. Ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі чырвоную стужку старшыня райпа Людміла Бабенка і начальнік будаўнічага ўчастка гэтай арганізацыі Мікалай Сапранкоў. За тры месяцы спажывецкае таварыства пабудавала за ўласныя сродкі і сваімі сіламі на месцы старога будынка новы магазін магазін, напоўнены новымі сучаснымі тэхналагічнымі навінкамі.
Гэты магазін абслугоўваў і будзе абслугоўваць не толькі браслаўчан, а і гасцей нашага горада, бо знаходзіцца на самым уезде ў яго. Але асноўнымі пакупнікамі “Ветразя” ўсё ж такі з’яўляюцца жыхары Заборных Гумнаў, якія пасля ўрачыстага адкрыцця гандлёвай кропкі, ацанілі яе пераўтварэнні.

Старшыня райпа Людміла Бабенка расказала, што на будаўніцтва і аснашчэнне магазіна “Ветразь” патрачана 1,5 млр. рублёў. Плошча новай пабудовы сапраўды павялічылася ў 2 разы. Цяпер толькі гандлёвая зала займае 182 квадратныя метры.
Колькасць рабочых месц таксама павялічылася ўдвая (зараз тут працуюць 8 прадаўцоў, грузчык і аператар). У дзень адкрыцця магазіна было 1900 найменняў тавараў, на набыццё якіх затрачана каля 280 млн. рублёў.
Новы магазін поўнасцю адпавядае сучасным патрабаванням. Кіраўніцтва райпа спадзяецца, што ён прыйдзецца даспадобы не толькі браслаўчанам, а і гасцям горада.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *